7 января – Рождество Христово (православное)

Лента новостей

Дорогие берестовичане!

Искренне и сердечно позд­равляем вас с Рождеством Христовым.

Этот праздник наполняет жизнь людей светом веры, надежды и любви, возвращает нас к истокам вековых духовных традиций, к высоким христианским идеалам, призывает постичь вечные ценности – любовь, милосердие, умение прощать. Сегодня они помогают сохранять гражданский мир в обществе, воспитывать подрастающее поколение в духе истинного патриотизма и уважения к семье.

Примите искренние пожелания счастливого Рождества, доброго здоровья, мира и благополучия вам и вашим близким! Пусть глубокий смысл великого торжества сопутствует всем вашим добрым делам и начинаниям!

Берестовицкий районный исполнительный комитет
Берестовицкий районный Совет депутатов

***

Дарагія браты і сёстры!

«Я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збавіцель, які ёсць Хрыстос Гасподзь;» (Лк 2, 10-11).

Менавіта так, як штосьці даўняе, але заўсёды небывалае ўспрымае хрысціянскі свет навіну пра нараджэнне Сына Божага. Так, у гэты свет прыходзіць Бог, каб спадарожнічаць чалавеку: умацоўваць у выпрабаваннях, суцяшаць, даваць надзею і паказваць шлях у шчаслівую вечнасць. Таму зноў запальваюцца калядныя елкі, гучаць радасныя спевы, рыхтуюцца падарункі…

І гэта таксама важна, бо па-сапраўднаму перажыць такое свята можна толькі паяднаўшыся са сваім бліжнім: папрасіўшы прабачэння і прабачыўшы тым, хто нас пакрыўдзіў. Так, як робіць гэта з намі Бог у Сваім Сыне — адорвае любоўю, бо прымае нас такімі, якія мы ёсць.

Велічны духоўны сэнс Божага Нараджэння актуальны і ў нашы дні. Цуд гэты сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння. Тайна нараджэння Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.

Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах. Ад кожнага з нас залежыць, наколькі радасна і шчасліва мы адзначым свята Божага Нараджэння. Таму жадаю ўсім нам дарыць бліжнім сваю прысутнасць, любоў, радасць, увагу і прабачэнне! Няхай свята Нараджэння Хрыстова стане святам нараджэння Хрыста ў нашай душы і нашым адраджэннем у Хрысце, каб у сэрцы нашым нарадзілася Божае Слова і напоўніла нас Бажаством, Святлом і святасцю.

Моцнага здароўя, міра, дабрабыту і невычэрпнай дапамогі Божай у вашай працы на карысць роднай Бацькаўшчыны і ўсіх нашых бліжніх на цэлы год! Шчаслівых святаў, дарагія вернікі! Хрыстос нараджаецца! Уславім Яго!

Святары Бераставіцкай акругі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *