7 аздараўленчых лагераў з дзённым прабываннем будуць працаваць на Бераставітчыне на восеньскіх канікулах

Лента новостей Образование

З 1 па 8 лістапада бераставіцкія школьнікі змогуць адпачыць у аздараўленчых лагерах з дзённым прабываннем, якія пачалі сваю працу на базе ўстаноў адукацыі.

— У час восеньскіх канікул адкрыта сем аздараў­ленчых лагераў з дзённым прабываннем, у якіх змогуць адпачыць і набрацца сіл 90 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў, — гаворыць метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Кудлаш. – Такія лагеры працуюць у Вялікабераставіцкай і Алекшыцкай сярэдніх школах, СШ аграгарадка Пагранічны, Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе, Пархімаўскім і Кватарскім яслях-садах- базавых школах і Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе.
Наталля Міхайлаўна адзначыла, што ў час восеньскіх канікул і астатніх школьнікаў таксама чакае цікавая і насычаная праграма адпачынку, будзе арганізавана работа школьных стадыёнаў, спартыўных секцый, аб’яднанняў па інтарэсах, запланавана правядзенне разнастайных экскурсій, наведванне музеяў, памятных гістарычных комплексаў і мемарыялаў, пройдуць цікавыя майстар-класы і гульнявыя праграмы.

Разнастайную праграму адпачынку на восеньскіх канікулах прапануе і Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Для сваіх наведвальнікаў супрацоўнікі ўстановы дадатковай адукацыі правядуць інтэлектуальна-забаўляльны марафон «Усё аб усім», будуць працаваць творчыя майстэрні, арганізаваны забаўляльныя праграмы, выставы работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў.

У час восеньскіх канікул запланавана таксама правядзенне раённага этапу рэспубліканскай квэст-гульні «Па слядах Перамогі!».

Арганізатары дзіцячага адпачынку пастараюцца, каб час восеньскіх канікулаў быў насычаны цікавымі і карыснымі мерапрыемствамі, якія пакінуць у дзяцей толькі прыемныя ўспаміны.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *