5 мая – Дзень друку

Лента новостей

iВіншуем з Днём друку!
Паважаныя журналісты і паліграфісты,  няштатныя карэспандэнты і распаўсюджвальнікі друку!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.

Сваёй працай вы вырашаеце вялікія задачы – даносіце да людзей духоўныя каштоўнасці, аб’ектыўна адлюстроўваеце і фарміруеце грамадскую думку. Слова – магутная зброя. Таму так важна, каб было яно высокамаральным і жыццёсцвярджальным.
Вы заўседы знаходзіцеся ў цэнтры здарэнняў, не застаецеся ўбаку ад хвалюючых праблем нашага жыцця. Думкі і перажыванні людзей, працоўныя і баявыя подзвігі народа, яго традыцыі знаходзяць сваё адлюстраванне на старонках газеты.
У гэты светлы майскі дзень жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, плённых творчых поспехаў, новых дасягненняў і невычэрпнага натхнення.

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *