4 кастрычніка — Дзень настаўніка

Лента новостей Образование

Дарагія настаўнікі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце сардэчныя і шчырыя він­шаванні з прафесійным святам!
У сэрцы кожнага з нас настаўнік заўсёды стаіць побач з самымі роднымі і блізкімі людзьмі. Усе мы з пачуццём глыбокай павагі і ўдзячнасці ўспамінаем тых, хто даваў нам веды, дзяліўся жыццёвым вопытам, быў сапраўдным надзейным сябрам.
У вобразе педагога для многіх пака­ленняў заўсёды спалучаліся крыніца ведаў, мудрасць, узор маральнасці і душэўнай цеплыні.
У сістэме адукацыі Бераставіч­чыны працуюць таленавітыя, добрасумленныя, творчыя людзі. Мы дзякуем кожнаму за адданасць прафесіі, неабыякавасць, увагу і клопат, за дабрыню сэрцаў.
Шчырая ўдзячнасць тым, хто аддаў сістэме адукацыі лепшыя гады свайго жыцця і знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Жадаем усім здароўя, дабрабыту, душэўнага спакою і асабістага шчасця.
Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт
Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *