29 чэрвеня — II фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі Фэст”

Актуально Лента новостей

Здаецца яшчэ зусім нядаўна на Бераставіччыне адбыўся першы фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі Фэст”. У многіх удзельнікаў і гасцей гэтае свята пакінула прыемныя эмоцыі і яркія ўражанні, не забытыя і да сённяшняга часу. Аднак прайшоў год, і арганізатары фэсту зноў у падрыхтоўчых клопатах і турботах, бо ў суботу 29 чэрвеня фестываль збярэ сяброў на эйсмантаўскай зямлі ў другі раз.
Мерапрыемства стала своеасаблівай візітнай карткай культурнага жыцця нашага рэгіёна. Аграгарадок Вялікія Эйсманты быў абраны месцам правядзення фэсту невыпадкова. Менавіта на эйсмантаўскай зямлі пражывае шмат этнічных палякаў, якія шануюць свае карані, зберагаюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне самабытную польскую культуру і традыцыі. Тут таксама дзейнічае Эйсмантаўскі сельскі аддзел грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”.
“Эйсмантаўскі Фэст” даў пачатак добрай традцыі – сустрэчы на шматнацыянальнай бераставіцкай зямлі людзей, аб’яднаных агульнай справай, – захаваннем культурнай спадчыны, добрасуседскіх адносін і трывалых міжнацыянальных сувязяў. Аб важнасці і значнасці фэсту ў падтрыманні і ўмацаванні атмасферы ўзаемапавагі і сяброўства паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у нашым раёне і на Гродзеншчыне ў цэлым, сведчыць такі факт, што ўдзел у мінулагоднім свяце прымалі Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г.Гродна Анджэй Хадкевіч, прадстаўнікі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” і аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гродзенскага аблвыканкама, мясцовай улады.

ПРАГРАМА
фестывалю польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі Фэст»

9.00 – 10.30 – сустрэча і размяшчэнне ўдзельнікаў фестывалю.
11.00 – 12.00 – служба ў касцёле імя Марыі «За яднанне народаў».
12.00 – 13.00 – персанальная выстава Веры Лукашэвіч “Fascynujacy dusze watek” (Души чарующая нить).
13.00 – 13.20 – урачыстае адкрыццё фестывалю.
13.20 – 15.20 – святочны канцэрт “Шляхецкі баль – запрашае!”.
15.20 – 17.00 – шчыра запрашаем:
<> горад майстроў;
<> конкурс дзіцячага малюнка на асфальце;
<> выстава прадметаў этнаграфіі і побыту мясцовых жыхароў
19-20 стст. “Спадчына без межаў”;
<> кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя
“Польская літаратура і мастацтва ў люстэрку сучаснасці”;
<> Эсмантаўскі падворак;
<> атракцыёны для дзяцей.
17.00 – 21.00 – адкрытая святочная дыскатэка.
23.00 – святочны феерверк.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *