Дорогие берестовичане!
Примите самые искренние поздравления с прекрасным праздником – Рождеством Христовым!
На протяжении двух тысячелетий Рождественский праздник дарит людям великую надежду и веру. Он является неиссякаемым источником духовной радости и творческих сил, входит в каждый дом и побуждает людей к благородным поступкам, заботе о ближнем.
Бережное сохранение его традиций продолжает незримую связь поколений. Нам всем нужны простые, но очень важные радости: мир и покой дорогих нам людей, уверенность в завтрашнем дне, добрые отношения с друзьями и коллегами.
Пусть Вифлеемская звезда всегда освещает нам путь, который ведет к счастливой жизни.
Сердечно желаем вам крепкого здоровья, счастья, хорошего настроения, оптимизма, удачи, успехов во всех начинаниях и исполнения желаний.
Берестовицкий районный исполнительный комитет
Берестовицкий районный Совет депутатов
***
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Сёння словы гімна “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” асаблівым чынам гучаць у нашых вуснах і сэрцах.
Мы схіляемся над яслямі Дзіцятка Езуса, каб выказаць хвалу Богу, Які стаў чалавекам, каб мы маглі мець удзел у Ягонай Боскасці! Дзіця прыходзіць у свет, каб здзейсніць тое, што не змаглі б здзейсніць імператары і каралі – прынесці свабоду ад вечнай смерці зраненаму грахом чалавецтву!
З вялікай радасцю віншуем вас са святам Нараджэння нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста! Няхай яно прынясе нам так патрэбны спакой і духоўную сілу, каб зло, якое існуе ў свеце, не знаходзіла больш месца ў нашых сэрцах, бо яны прызначаныя быць утульнай калыскай для Збавіцеля, Які прыходзіць у гэты свет.
Ад усяго сэрца жадаем, каб перажыванне таямніцы нараджэння Божага Сына з кожным днём усё больш напаўняла ваша жыццё верай, надзеяй і любоўю! Няхай Бог, які стаў чалавекам, асвячае вашы сем’і Сваёй усемагутнай прысутнасцю, благаслаўляе і адорвае неабходнымі дабротамі і ласкамі!
Жадаем вам радасных, благаслаўлёных святаў і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку надыходзячага новага 2020 года!
Святары Бераставіцкага дэканата