15 верасня – Дзень бібліятэк

Лента новостей

330543__ѧʏ-ρσɛтяʏ-тσ-ʏσʋ_pДарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Бібліятэка, як чысты выток і старажытная скарбніца мудрасці, дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных ведаў, зберагчы для нашчадкаў тую ніць, якая звязвае з мінулым, дае ўпэўнены арыенцір на будучае.
Творчы пошук, захапленне сваёй справай, працаздольнасць, адказнасць – характэрныя рысы работнікаў бібліятэк Бераставіцкага раёна.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць вам за плённую карпатлівую працу. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, творчых дасягненняў. Хай ваша праца заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах.

Бераставіцкі раённы  выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы
Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *