135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа прысвячалася

Культура Лента новостей

У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні пад назвай “Кожны дзень – з кнігай Коласа і Купалы”. Юныя чытачы пазнаёміліся з выставай “Летапісцы свайго народа”, дзе былі прадстаўлены кнігі і аўдыёкнігі Якуба Коласа і Янкі Купалы. З задавальненнем прагледзелі відэапрэзентацыю аб жыцці і творчасці беларускіх класікаў-юбіляраў.

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся літаратурна-паэтычны калейдаскоп пад назвай «З любоўю да роднага слова”. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтаў-юбіляраў, з дзівосным і непаўторным светам іх багатай літаратурнай спадчыны. А ў філіяле «Кватарская сельская інтэграваная бібліятэка» адбылася гадзіна паэзіі «Вытокі роднага слова». Школьнікі чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа, адгадвалі літаратурныя загадкі, удзельнічалі ў гульні “Размаўляем па-беларуску”.

“Падары кнігу бібліятэцы”
Дабрачынная акцыя “Падары кнігу бібліятэцы” праходзіла на працягу мінулага месяца ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Самымі актыўнымі яе ўдзельнікамі сталі Ала Хэйлік, Вера Харамэнда  і Галіна Антановіч. Бібліятэцы было падаравана звыш паўсотні кніг.
Вядома, што кніга жыве, пакуль яе чытаюць. Як правіла, людзі, якія дораць бібліятэкам кнігі, самі вельмі любяць чытаць і з задавальненнем дзеляцца сваім захапленнем з другімі. Перадаючы кнігі з уласнай бібліятэкі для карыстальнікаў публічнай бібліятэкі, яны тым самым даюць выданню новае жыццё. Кожны дар – вельмі важны, бо дае магчымасць падтрымаць бібліятэку і спрыяе задавальненню запытаў яе чытачоў.

Святлана Ганчарова

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *