Інтэлектуальная гульня “Хачу ўсё ведаць аб Канстытуцыі” адбылася ў Алекшыцкай бібліятэцы

Культура Лента новостей Образование

У рамках дзяржпраграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” для вучняў 9 класа была праведзена інтэлектуальная гульня “Хачу ўсё ведаць аб Канстытуцыі”.

Падчас сустрэчы школьнікам нагадалі, як і калі ўзнікла Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, што такое законы, правы і абавязкі грамадзян, у чым сутнасць і значэнне асноўнага закона нашай краіны. Была акрэслена таксама важнасць дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.  

Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні, заданні якой былі рознай складанасці. На прыкладах казачных персанажаў школьнікі вызначалі ступень адказнасці за тое ці іншае правапарушэнне, абмяркоўвалі артыкулы асноўнага закона краіны і выказвалі сваю думку.

Юныя наведвальнікі бібліятэкі праявілі высокую прававую эрудыцыю. Найбольш вызначыўся Павел Малашка. Яму ўручылі грамату як лепшаму эрудыту. Добрыя веды прадэманстравалі Святлана Латаш, Яраслаў Савіцкі, Арцём Бубен. Напрыканцы сустрэчы ўсе вучні атрымалі “Памятку школьніку”. Класная гадзіна прайшла цікава і з карысцю.  Хочацца сказаць словы падзякі класнаму кіраўніку Наталлі Баброўскай за цеснае супрацоўніцтва.

Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *