Інструментальны жанр—бераставіцкі ўзорны дзіцячы духавы аркестр “Tutti” у ліку лепшых!

Лента новостей

Абласны агляд-конкурс аматарскіх калектываў інструментальнага жанру праводзіўся на працягу адыходзячага года. Спецыялісты абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ездзілі па раёнах Гродзеншчыны і на месцах ацэньвалі выканальніцкае майстэрства канкурсантаў. У нашым раёне яны пабывалі яшчэ ў пачатку года і паслухалі конкурсныя выступленні ўзорнага дзіцячага духавога аркестра “Tutti” пад кіраўніцтвам выкладчыка Бераставіцкай ДШМ В.Б.Антоненкі і інструментальнага ансамбля “Верасок” выкладчыкаў Пагранічнай ДШМ. Вынікі агляду-конкурсу былі падведзены ў пачатку снежня на абласным семінары кіраўнікоў інструментальнага жанру. Духавы аркестр стаў лаўрэатам 1-й ступені, а яго кіраўнік Вадзім Барысавіч правёў майстар-клас перад удзельнікамі семінара і атрымаў падзяку начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканакама А.Ч.Лойкі за высокае выканальніцкае майстэрства. “Верасок” быў адзначаны дыпломам упраўлення культуры за ўдзел у аглядзе-конкурсе ў намінацыі “ансамбль народных інструментаў”.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *