Ідзе радыёфестываль “Песні плывуць над Бераставіччынай”

Актуально Лента новостей

Арганізатарамі яго выступілі раённы метадычны цэнтр аддзела культуры райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў культуры і раённае радыё.

У радыёфестывалі могуць прыняць удзел усе калектывы і выканаўцы вакальна-харавога жанра Бераставіччыны.

Фестываль праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі песеннай творчасці фальклорнага і вакальна-харавога мастацтва.

Галоўнай задачай яго з’яўляецца духоўна-эстэтычнае выхаванне насельніцтва, далучэнне да нацыянальнай песеннай спадчыны, захаванне і развіццё песенных традыцый. Радыёфестываль прадугледжвае абмен творчымі ідэямі і вопытам, стварэнне ўмоў для далучэння моладзі да нацыянальнай песеннай культуры. Праект будзе садзейнічаць павышэнню мастацкага ўзроўню вакальнага майстэрства, песеннай культуры творчых калектываў раёна і асобных выканаўцаў песенных жанраў, выяўленню і падтрымцы новых таленавітых аўтараў і выканаўцаў.

На працягу года ў эфіры будуць гучаць лепшыя музычныя нумары. Плануюцца творчыя сустрэчы з кіраўнікамі калектываў, лепшымі выканаўцамі і аўтарамі песень.

Сярод шматлікіх намінацый радыёфестывалю – прыз сімпатый радыёслухачоў. Галасуйце, пакідайце свае каментарыі на сайце ссылка
тэл.: 2-12-58 (студыя), 2-20-03 (РМЦ).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *