“Я- беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя…”

Лента новостей

—пад такой назвай 10 лютага ў Пархімаўскай БШ прайшло сумеснае с сельскай бібліятэкай мерапрыемства па азнаямленню вучняў з творчасцю беларускіх пісьменнікаў-патрыётаў. Падчас літаратурнай гадзіны настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Шацілоўская і бібліятэкар Пархімаўскай СБ Лізавета Дожына (на здымку) ўзгадалі вядомых аўтараў беларускай прозы і паэзіі, у творах якіх апяваецца павага і любоў да Радзімы і яе народа. Дзеці зачытвалі вершы і ўрыўкі з аповесцей У.Караткевіча, З.Бядулі, В.Быкава, М.Багдановіча, Г.Бураўкіна, Л.Геніюш, В.Зуёнка і інш. Успомнілі таксама паэтаў-юбіляраў 2012 года—МаксімаТанка,Якуба Коласа і Янкі Купалы, іх найбольш адметныя творы.
Акрамя гэтага, увазе школьнікаў прызначалася экспазіцыя твораў пісьменнікаў-патрыётаў, пра якіх ішла размова на сустрэчы, і выстава самаробных рушнікоў і саламяных вырабаў мясцовых народных умельцаў.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *