Юбілею Перамогі прысвячалася

Лента новостей

IMG_2715У Бераставіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі нядаўна праходзіў другі абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі – 2015”. Ён быў прысвечаны 70-годдзю з дня Вялікай Перамогі і выхаванню патрыятызму і гонару ў маладога пакалення за мужны народ, які перамог фашызм. Педагогамі і навучэнцамі была падрыхтавана цікавая праграма, дзе моладзь магла праявіць свае здольнасці. Уразіла журы і гледачоў адметная тэатралізаваная пастаноўка “Смерць і воін” па творы Аляксандра Твардоўскага “Васілій Цёркін”. Выклікала інтарэс сольнае выступленне Аляксея Кавалевіча і Алесі Курачкі. Вершы прачулена дэкламавалі выкладчык замежнай мовы Ала Віхарава, навучэнцы Яўген Торчык, Валерыя Рыбачонак, Аляксей Салевіч і іншыя. Яўген Патурынскі віртуозна іграў на трубе, яго кампазіцыя па творчасці Ісаака Дунаеўскага вельмі спадабалася гасцям мерапрыемства. Бурныя апладысменты выклікаў таксама адмысловы танцор Алег Брылевіч.
У тое, што камісія высока ацаніла выступленні таленавітых навучэнцаў, унеслі вялікі ўклад намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Надзея Фёдарава і педагогі Таццяна Шастак, Алена Акулевіч і іншыя.

Навядзем парадак разам
IMG_2721Вясна адзначаецца традыцыйнымі суботнікамі і навядзеннем парадку на зямлі. Зрабіць гарадскі пасёлак узорным месцам у раёне важна для ўсіх нас. Няхай дзеці прывыкаюць, што жыць у чысціні вельмі прыемна, гэта дысцыплінуе людзей. На ўласным добрым прыкладзе выхоўвае навучэнцаў вопытны майстар вытворчага навучання ліцэя Алена Пелеш. Разам з юнакамі нядаўна яна старанна прыводзіла ў парадак тэрыторыю ліцэя, заахвочвала навучэнцаў бадзёрым цёплым словам. Пастараліся і вучні – дэкаратыўнае кустоўе ачышчана, пешаходныя дарожкі чыста вымецены. Не толькі гэты майстар вытворчага навучання, але і ўвесь калектыў з навучэнцамі ўносіць свой уклад у навядзенне парадку на тэрыторыі ліцэя. Зараз там неабходна падтрымліваць чысціню, бо чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. А праз тэрыторыю гэтай навучальнай установы ходзяць не толькі вучні і педагогі, але яшчэ і шматлікія жыхары вуліц Леніна і Старадварэцкай. Здараецца, дзеці кідаюць паперкі ад марожанага або цукерак…
Давайце падтрымліваць чысціню, няхай наша малая радзіма прыгажэе з кожным годам!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *