Юбілейныя мерапрыемствы да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа распачаліся ў бібліятэках Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Як паведаміла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Чыкун, раённая цэнтральная бібліятэка ўжо распачала ажыццяўленне распрацаванага да юбілею песняроў плана мерапрыемстваў. На абанеменце з пачатку года працуе кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя “Песняры беларускай зямлі”, на якой прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і літаратурнай дзейнасці Я.Купалы і Я.Коласа. Літаратура на выставе пастаянна абнаўляецца па меры новых паступленняў кніг у бібліятэку і публікацый новых матэрыялаў у перыядычным друку. Для вучняў старшых класаў бібліятэкары правялі літаратурную гадзіну “Песняры— Праметэі”, на якой пазнаёмілі дзяцей з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіі народных паэтаў. На бліжэйшы час запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў: літаратурна-музычнай кампазіцыі “Прыміце паклон ад нас, песняры!”, свята паэзіі “У вянок песнярам”, літаратуразнаўчай лекцыі “Спадчына Коласа і Купалы—нацыянальны скарб”, літаратурна-мастацкай гадзіны “Янка Купала і Якуб Колас у беларускім мастацтве” і шэраг іншых. *** Ва ўсіх сельскіх бібліятэках наладжаны кніжныя выставы аб жыцці і творчасці славутых беларускіх песняроў. Шэраг мерапрыемстваў ужо праведзены з пачатку года. Так, у Малабераставіцкай СБ арганізавана выстава-роздум “Нам засталася спадчына”, у Эйсмантаўскай СБ – гутарка “Янка Купала на Гродзеншчыне” і літаратурная гадзіна “Сцежкамі Янкі Купалы”, у Лішкаўскай СБ—літаратурны вечар “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”, у дзіцячым філіяле—вусны часопіс “У душы прапісаны заўсёды, ты жывеш паэт сярод людзей”. Увогуле, мерапрыемствы ў розных формах і з рознымі катэгорыямі чытачоў прыйшлі ўжо практычна ва ўсіх бібліятэках раёна.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *