Шашкі, шахматы

Лента новостей

У Цэнтры дзіцячай творчасці 13 лістапада сустрэліся аматары шашак і шахмат. Тут праходзілі раённыя спаборніцтвы па гэтых відах спорту, таксама ўключаныя ў круглагадовую праграму гульняў працоўных.
У шашках лепшыя вынікі паказалі каманды СВК “Пархімаўцы” (1-е месца), Вялікабераставіцкай СШ (2-е месца), СВК “Цецяроўка” (3-е месца). У асабістым заліку пераможцамі сталі: сярод мужчын—Яўген Сухоцкі (1-е месца, СВК “Пархімаўцы”), Тадэвуш Маціеўскі (2-е месца, РЭС), Іосіф Шыкута (3-е месца, СВК імя Варанецкага); сярод жанчын—Тамара Андрушка (1-е месца, СВК “Цецяроўка”), Ірына Крывапляс (2-е месца, Вялі-кабераставіцкая СШ), Назіра Бекбаева (3-е месца, СВК “Пархімаўцы”).
Сярод лепшых ігракоў у шахматы — Васіль Мінец (1-е месца, РЭС), Сяргей Васіленка (2-е месца, Вялікабераставіцкая СШ), Сяргей Касьян (3-е месца, РВЭС), Ева Вішнеўская (1-е месца, СВК імя Варанецкага), Святлана Карнавухава (2-е месца, СВК “Цецяроўка”), Святлана Казак (3-е месца, СВК “Пархімаўцы”). А прызавыя месцы сярод каманд размеркаваліся так: 1-е—СВК імя Варанецкага, 2-е—Вялікабераставіцкая СШ, 3-е—СВК “Цецяроўка”.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *