Чытачы ўдзельнічаюць у камплектаванні фонду

Лента новостей

У бібліятэкі раёна за 11 месяцаў гэтага года паступіла каля 8000 экзэмпляраў дакументаў, з іх звыш 5000—кнігі. У большасці сваёй новая літаратура набыта за сродкі з раённага бюджэту, але ёсць і кнігі, якія паступілі ў дар з абменнага фонду Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Кар-скага, з фонду сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ад райвыканкама, абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і, вядома ж, ад нашых чытачоў. Вельмі радуе тое, што чытачы неабыякава ставяцца да камплектавання фонду мясцовых бібліятэк і прыносяць у дар літаратуру з бібліятэк асабістых. Напрыклад, за гэты год ад чытачоў паступіла каля 500 экзэмпляраў кніг. Асобна хочацца па-дзякаваць жыхарцы вёскі Жорнаўка Алене Іванаўне Жвалеўскай, якая для чытачоў Канюхоўскай сельскай бібліятэкі перадла 191 экзэмпляр кніг такіх серый, як “Дамские детективы”, «Детективная мелодрама», «Очарование», «Женские истории», «Мини-Шарм», а таксама жыхара вёскі Стары Дворац Аляксандра Дзмітрыевіча Шаблінскага, які падараваў 154 кнігі серый «Зарубежная фантастика», «Русская фантастика», «Русский фантастиче-ский боевик», «Золотая библиотека фантастики», «Историко-приключенческий роман» і г.д. Літаратура гэтых жанраў вельмі папулярная. І, безумоўна, яна знойдзе сваіх прыхільнікаў сярод наведвальнікаў бібліятэк.
Наталля Арлоўская, бібліятэкар аддзела камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *