Ці правяраюць у падлеткаў пашпарты?

Лента новостей

Ведаю, што існуе забарона падлеткам да 18 гадоў знаходзіцца пасля 22 гадзін у грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых, тым больш наведваць начныя клубы і дыскатэкі. Аднак на дыскатэцы ў Алекшыцах, якая доўжыцца да 1 гадзіны ночы, прысутнічае нямала шаснаццацігадовых падлеткаў, некаторыя з іх нават нецвярозыя. У гэтым я ўпэўніўся, наведаўшы ў адзін з такіх вечароў мясцовы Дом культуры. Як ажыццяўляецца кантроль з боку адміністрацыі і міліцыі за тымі, хто ўваходзіць у танцавальную залу і хто знаходзіцца там пасля 22 гадзін?
Ці правяраюць у падлеткаў пашпарты?
Жыхар в.Алекшыцы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *