Цікавая “навінка” на Бераставіччыне – кармавы боб

Лента новостей

IMG_6419Да традыцыйных нашых сельскагаспадарчых культур – ячменю, аўсу, пшаніцы, трыцікале, грэчкі, проса, гароху, якія вырошчваюцца ў сельгаскааператывах Бераставіччыны, у гэтым годзе дадаўся яшчэ кармавы боб. Пад яго ў СВК імя Варанецкага адведзена 50 гектараў, і ў СВК “Цецяроўка” – 10.
Паглядзець на культуру, на якую ўскладваюцца вялікія спадзяванні, было вельмі цікава. Поле ў СВК імя Варанецкага сапраўды адметнае. Сцябло ў бобу невысокае, але магутнае. Культура гэтая ўстойлівая да палягання і да многіх захворванняў. Спорныя струкі наліваюцца сілай, а зерне ў іх вялікае і прыгожае. Каштоўная бялковая культура ўтрымлівае таксама шмат вітамінаў і мінералаў. Мука з яе можа выдатна ўзбагаціць кармленне свіней. Перспектыўны гатунак “Фанфар” пры добрым доглядзе дае да 55 цэнтнераў з гектара. Да таго ж боб з’яўляецца выдатным папярэднікам для яравых збожжавых і пакідае ў глебе шмат азоту.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *