Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Лента новостей

Умілаваныя браты і сёстры!
У чарговы раз мы перажываем вялікую таямніцу хрысціянскай веры, таямніцу нашага збаў­лення.
Бог паслаў свайго Сына, каб Ён адкупіў нашы грахі і праз сваю смерць даў нам магчымасць атрымаць вечнае жыццё.
Хрыстос паказаў нам прыклад таго, што кожны чалавек павінен памерці для граху, каб уваскрэснуць для жыцця ў Божай ласцы.
У гэты вялікі дзень пасылаем вам, браты і сёстры, шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме, мужнасці бацькам для выхавання дзяцей у адпаведнасці з хрысціянскімі нормамі, хворым і самотным — надзеі і сілы несці свой крыж.
Няхай цудоўная вестка аб уваскрослым Хрысце прынясе і наша ўваскрэсенне ў хрысціянскім ладзе жыцця, пераменіць нашы сэрцы, навучыць разуменню волі Бога і дасць сілы выконваць яе ў сваім штодзённым жыцці, каб у Год веры, які перажывае супольнасць Касцёла, мы сталі сапраўднымі апосталамі хрысціянскай веры і смела сведчылі сваю прыналежнасць да Бога.
Няхай уваскрослы Хрыстос адо­рыць нас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – пастаяннай апекай.
Хрыстос уваскрос, каб і мы мелі ўваскрэсенне. Аллелюя!
Святары
Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *