Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Лента новостей

a39a5f0edcfb309f3f9932e4ec0845cb_LУмілаваныя браты і сёстры!
Сёння нашы сэрцы перапоў­неныя вялікай радасцю, бо праз Уваскрэсенне Хрыста бязмежная любоў Бога да чалавека перамагла грэх і смерць.
Дзякуючы Пасхальнай таямніцы, крыж, як дрэва ганьбы і нечалавечага цярпення, перамяніўся ў знак перамогі, любові і надзеі.
Папа Францішак аб’явіў сёлетні год юбілейным Годам Божай міласэрнасці, каб ажывіць культ Божай міласэрнасці і дапамагчы чалавеку даверыцца ёй.
Як дзеці Божыя, мы пакліканыя да жыцця вечнага, умоваю якога з’яўляецца нашае паўстанне з грахоў і ўваскрашэнне да жыцця ў ласцы Божай.
“Быць міласэрнымі, як Айцец, азначае наследаваць Езуса на шляху служэння”, – сказаў папа Францішак. Хрыстос аддаў сваё жыццё за нас, таму, і мы павінны прабачыць і адарыць любоўю тых, хто побач з намі, хто найбольш патрабуе нашай увагі і дапамогі.
Дарагія браты і сёстры, у гэты вялікі дзень пасылаем вам шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме, молімся за хворых, самотных, вязняў. Шукайце Уваскрэслага Хрыста ў сваіх сэрцах, дазвольце Яму жыць у вашых сем’ях, запрасіце Бога ў ваша жыццё. Няхай радасць уваскрэсення пранікае ў вашу штодзённасць і становіцца для вас асаблівай падтрымкай і крыніцай надзеі!
Няхай пасхальны заклік «Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» гучыць на нашай зямлі і будзіць людзей да новага жыцця ва ўваскрэслым Езусе.
Алелюя!
З бласлаўленнем, святары Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *