У СВП «АграМір» адсвяткавалі Дажынкі

Лента новостей

IMG_7154 IMG_7165 IMG_7173У пятніцу, на мінулым тыдні, пра­цаўнікі СВП “АграМір” адсвят­кавалі доўгачаканае свята ўраджаю. Адны з першых на Бераставіччыне яны закончылі ўборку збожжавых і зернебабовых. Дружнай зладжанай камандай на жніўным канвееры працаўнікі гэтай гаспадаркі здабылі сваю нялёгкую чарговую перамогу. Са святам ім паступілі шчырыя віншаванні і пажаданні ад генеральнага дырэктара ААТ “Малочны Мір” Марыны Анікеевай. Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла ўручыў Падзячнае пісьмо райвыканкама слесару Уладзіміру Радзівону і грамату райвыканкама токару Міхаілу Харуку. Падзячным пісьмом райкама прафсаюза работнікаў АПК быў адзначаны ўклад механізатара Андрэя Тапарыўскага і аператара зернесушыльнага комплексу Сяргея Крывяні. А ад роднай гаспадаркі працаўнікі атрымалі святочныя сертыфікаты “Дажынкі-2016”.
У адрас людзей, чые рукі пахнуць хлебам, а таксама ўсіх аграрыяў СВП “АграМір” прагучала шмат прачуленых цёплых слоў. Павіншаваць іх прыйшлі выхаванцы Вялікабераставіцкага ясляў-сада. Яны прачыталі вершы, у якіх услаўляецца праца хлебаробаў, прадстаўнікоў адной з самых важных прафесій на зямлі. Для руплівых працаўнікоў сяла, якія ўмацоўваюць дабрабыт народу і дзяржавы, была падрыхтавана цікавая і змястоўная канцэртная праграма. Гучалі лірычныя песні, а сапраўдным упрыгожаннем свята стала выступленне віртуоза-балалаечніка, удзельніка “Славянскага базару” і Міжнароднага фестывалю гумару і эстрады ў Маскве Аляксандра Варанішчы. Ён ад душы павесяліў прысутных, уразіў гледачоў сваім адметным майстэрствам.
Цудоўнае свята падарыла людзям шмат прыемных эмоцый, яно запомніцца надоўга. Святочныя “Дажынкі-2016” стануць выдатным стымулам для далейшых працоўных здабыткаў.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *