У СВК імя Варанецкага паклапаціліся пра навагодні настрой працаўнікоў

Лента новостей

Добры настрой,  бадзёрасць, натхненне для далейшай паспяховай працы імкнуліся стварыць працаўнікам у СВК імя Варанецкага на навагоднія святы. І гэта ўдалося. Людзі атрымалі сапраўдны станоўчы зарад і прыемны стымул для новых здабыткаў. Гаспадарка паклапацілася аб набыцці білетаў на сустрэчу Новага года ў Эйсмантаўскім цэнтральным Доме культуры, прызоў для гульняў і конкурсаў, заказала «жывую» музыку. Пабывалі на святкаванні не толькі маладыя, але і людзі больш сталага ўзросту. Усе засталіся задаволеныя.
Акрамя гэтага, усе работнікі СВК імя Варанецкага атрымалі ад праўлення і прафкама святочныя навагоднія падарункі. Іх было закуплена больш чым на 17 мільёнаў рублёў ад сельгаскааператыва і на 8 мільёнаў рублёў ад прафсаюзнай арганізацыі.
Гаспадарка дапамагла таксама набыць падарункі для дзяцей Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы.

Падрыхтавала Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *