У пярвічных арганізацыях Таварыства выратавання на вадзе размова ідзе пра бяспеку на вадаёмах

Лента новостей

Студзень і люты–пара сходаў у «пярвічках» раённай арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе. Яны праходзяць згодна з зацверджаным графікам. І размова ідзе пра вынікі той работы, што праводзілася ў 2010 годзе раённай арганізацыяй у цэлым, членамі «пярвічак» і калектыўнымі (юрыдычнымі) членамі Таварыства па забеспячэнні бяспекі людзей на вадзе і лёдзе. Намячаюцца задачы па прафілактычнай рабоце на год бягучы.
Выніковыя сходы прайшлі ўжо ў пярвічных арганізацыях Таварыства выратавання на вадзе раёна электрычных сетак, райспажыўтаварыства, цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага, раённай ветстанцыі і іншых.
–Сходы працягваюцца,–кажа старшыня раённай арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе М.К.Станкевіч.–І гутарка на іх вядзецца зацікаўленая, канкрэтная.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *