У музеі «Вытокі» Малабераставіцкай СШ праведзена рэканструкцыя раздзела «Подзвігу народа жыць у вяках»

80 лет Великой Победы Летнее оздоровление Образование

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у народным гісторыка-краязнаўчым музеі «Вытокі» дзяржаўнай установы адукацыі «Малабераставіцкая сярэдняя школа» праведзена рэканструкцыя раздзеда «Подзвігу народа жыць у вяках».

10 ліпеня праведзена першая экскурсія па адноўленым раздзеле экспазіцыі музея. Першымі наведвальнікамі сталі выхаванцы аздараўленчага палатачнага лагера «Краяведы». Спачатку аб асаблівасцях і выніках праведзенай работы расказала вучням кіраўнік музея Эйсмант Т.І. Новы выгляд набылі стэнды, якія змяшчаюць шматлікую інфармацыю аб баявым жыцці нашых землякоў. На асобным стэндзе адлюстраваны жыццёвы і баявы шлях Г.Н.Цітаішвілі, фотаздымкі аб ушанаванні аб ім памяці. Набыты  выставачныя тумбы для музея, у якіх экспануюцца дакументы, асабістыя рэчы воінаў і прадметы ваеннай пары. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў Тамара Іванаўна звярнула на альбом «Мы будзем жыць  у кароткім слове «ПАМЯЦЬ», які стаў вынікам шматгадовай пошукава-даследчай дзейнасці пошукавай групы «Памяць» па вывучэнні баявога шляху воінаў-землякоў. У працэсе работы даследаваны баявы шлях 260 землякоў, якія вярнуліся з фронту, загінулі на полі бою, прапалі без вестак, удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху. Тамара Іванаўна падкрэсліла важнасць сабранага матэрыялу і адзначыла, што інфармацыя ў альбоме прадстаўлена ў відзе двух раздзелаў. Уліковая картка змяшчае звесткі аб месцы нараджэння і прызыве, баявым шляху франтавіка, дакументы аб узнагароджванні і апісанні подзвігу, асабістыя ўспаміны ветэрана, пісьмы з фронту, звесткі аб даце, месцы гібелі, першапачатковым і паўторным пахаванні загінуўшага земляка. Фотараздзел складаецца з фотаздымкаў, карт, дакументаў аб баявым шляху, фотаздымкаў помнікаў, месцаў пахаванняў загінуўшых.

Словы Тамары Іванаўны глыбока ўразілі дзяцей. Далей экскурсію па новым разделе правёў Пальяноўскі Эдуард, экскурсавод музея, член пошукавай групы, выхаванец лагера «Краяведы». Не без хвалявання гучалі з вуснаў экскурсавода словы аб баявым шляху нашых землякоў, выпрабаваннях, якія выпалі на іх долю, і ўзнагародах за іх самаадданую дзейнасць дзяля Вялікай Перамогі. Выхавальнікі лагера «Краяведы» шчыра падзякавалі Эйсмнт Т.І. і Пальяноўскаму Э. за змястоўную і пазнавальную экскурсію і вырашылі прадоўжыць пошукава-даследчую дзейнасць па вывучэнні баявога шляху воінаў-землякоў.

Адміністрацыя Малабераставіцкай СШ выказвае словы вялікай удзячнасці раённаму выканаўчаму камітэту за фінансавую падтрымку і  індывідуальнаму прадпрымальніку Паўлоўскаму Руслану Анатольевічу за аказанне спонсарскай дапамогі ў правядзенні рэканструкцыі раздзеда «Подзвігу народа жыць у вяках». Рэканструкцыю раздзела музея правялі работнікі школы ўласнымі сіламі: Эйсмант Т.І., Кісялеўская В.Р., Мядзелка А.М. і Мядзелка Н.В.

Вікторыя Кісялеўская, дырэктар аздараўленчага лагера «Краяведы» Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *