У Музеі Вавёркі наладжана выстава “Абаронцам краіны прысвячаецца”

Лента новостей

223 лютага наша краіна адзначае Дзень абаронцы Айчыны. Ва ўстановах культуры, адукацыі, воінскіх часцях раёна рыхтуюцца і будуць праведзены шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Супрацоўнікі Музея Вавёркі не засталіся ўбаку ад святкавання гэтай даты.
Агульнымі намаганнямі работнікаў музея і з дапамогай жыхароў раёна наладжана выстава “Абаронцам краіны прысвячаецца”. Яна пазнаёміць наведвальнікаў, як дарослых, так і дзяцей, з вайсковай формай прадстаўнікоў розных родаў войск, якая належала нашым землякам – радавым салдатам, афіцэрам і нават генералу. Форму перадалі для экспазіцыі самі былыя воіны ці іх сваякі.
Фотавітрына прапануе да прагляду зробленыя ў розныя гады фотаздымкі вайскоўцаў. Асобнае месца адведзена нашым землякам-афганцам. Экспануюцца і іншыя асабістыя рэчы салдат.
Акрамя гэтага, на выставе прадстаўлены кнігі аб гісторыі і развіцці айчынных узброеных сіл, а таксама выданні розных гадоў, прымеркаваныя да свята абаронцаў Айчыны.
Аляксандр Галавач, дырэктар
ДУК “Музей Вавёркі
ў Вялікай Бераставіцы”
Фота Святланы Ганчаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *