У Лішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Куточак родны мой, табою ганаруся!”

Лента новостей

<У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прайшло мерапрыемства пад назвай “Куточак родны мой, табою ганаруся!”.
Гэта было гістарычнае “падарожжа” па родных мясцінах, прысвечанае Году культуры.
– У бібліятэку завіталі вяскоўцы сталага ўзросту, моладзь, вучні, – расказвае бібліятэкар філіяла Зоя Хлебнікава. – Гасцямі мерапрыемства сталі таксама і пагранічнікі заставы “Сямёнаўка”, якія з цікавасцю пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Лішкі, размешчанай непадалёку ад месца іх службы. Адкрылі сустрэчу літаратурна-музычнай гасцёўняй “Да вытокаў сэрдцам дакраніся”, дзе гаворка вялася пра гісторыю мясцовай панскай сядзібы і прылягаючага да яе парка, у тым ліку і праз прагляд дакументальнага фільма, у свой час паказанага па беларускім тэлебачанні. А зняў яго заслужаны артыст Беларусі Алег Гарбуз. Два гады таму ён са сваёй здымачнай групай наведаў нашу вёску.
Дапоўнілі гістарычныя звесткі аб сядзібе вучні старэйшых классаў. Яны падрыхтавалі і правялі электронную прэзентацыю “Шлях з мінулага ў будучае” і выказалі свае думкі наконт адраджэння аграсядзібы “Лішкі”.
Цікавым былі і ўспаміны былой настаўніцы Галіны Мікульскай, якая стаяла ў вытокаў адкрыцця ў лішкаўскай сядзібе васьмігадовай школы. Жанчына прыйшла працаваць у школу ў 1962 годзе і засталася ў вёсцы назаўсёды. Хочацца падзякаваць усім, хто завітаў да нас на мерапрыемства. Асаблівая падзяка – начальніку пагранзаставы “Сямёнаўка” Віталію Дайлідка, яго намесніку Аляксандру Бука і ваенаслужачым, якія прынялі актыўны ўдзел у сустрэчы.
Святлана ГАНЧАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *