У Лішках устанавілі паклонны крыж

Лента новостей

<У вёсцы Лішкі 10 снежня адбылася значная для праваслаўных хрысціян падзея. Настаяцелем храма Святого вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аг. Малая Бераставіца протаіерэем Вячаславам Бачаровым быў асвечаны новы паклонны крыж на ўездзе ў населены пункт.
У вёсцы Лішкі жывуць людзі як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Каталіцкі крыж тут ёсць ужо даўно, а вось праваслаўнага не было. Таму і вырашылі вяскоўцы ўстанавіць за свае сродкі праваслаўны крыж. Не толькі, каб ушанаваць даўнюю традыцыю, але і каб мець своеасаблівы духоўны шчыт, які абароніць іх ад нягод і нястачы.
Прыдарожныя крыжы ля вёсак – сімвалічныя для хрысціян. Раней, калі адпраўляліся ў дарогу альбо ўваходзілі ў населены пункт, абавязкова спыняліся ля іх, прасілі дапамогі ў Бога і дзякавалі Яму і нябесным заступнікам. Па традыцыі ля крыжоў вяскоўцы развітваюцца з нябожчыкамі.
Устанавіць паклонны крыж дапамагла брыгада будаўнікоў СВК “Макараўцы”. Месца вакол яго прывялі ў належны парадак стараста вёскі Людміла Кажура, Павел і Міхаіл Кажуры, Марыя і Міхаіл Ганчар, Праскоўя Шах, Таццяна Курстак, Алег Кудашоў.
Жыхары вёскі Лішкі выказваюць шчырую падзяку настаяцелю храма Святого вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аг. Малая Бераставіца протаіерэю Вячаславу Бачарову і матушцы Соф’і за наведванне іх вёскі і асвячэнне крыжа, а таксама за чулыя адносіны да прыхаджан.
Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла
“Лішкаўская сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *