У Вялікай Бераставіцы адбылася прэзентацыя кнігі «Доўгія вёрсты вайны»

80 лет Великой Победы Лента новостей

Упершыню кнігу, якая зусім нядаўна выйшла ў свет у выдавецтве «ЮрСаПрынт» у Гродне, убачылі на­ведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Бераставіцкага раёна сумесна з саветам ветэранаў у панядзелак, 1 ліпеня.

На пачатку мерапрыемства, якое пра­водзілася ў музеі Вавёркі, прысутныя павіншавалі з нады­ходзячым Днём Неза­лежнасці Рэспуб­лікі Беларусь ветэрана вайны Паўла Андрэевіча Шкулепу, які таксама быў запрошаны на прэзентацыю кнігі. Прагучалі словы падзякі ветэрану за мірнае неба над галавой, за яго ўклад у вызваленне нашай Радзімы, пажаданні доўгіх гадоў жыцця, таксама яму ўручылі кветкі і памятны падарунак. У сваю чаргу ветэран падзяліўся некаторымі ўспамінамі з ваеннага жыцця і з перажытага на фронце.
Тым часам, Мікалай Пацэнка, які з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі кнігі “Доўгія вёрсты вайны”, распавёў пра кнігу і ўсе сем раздзелаў, з якіх яна складаецца.
— У кнізе можна прачытаць аб незайздросным лёсе нашых землякоў у час нямецкай акупацыі, аб тых парадках, якія ўсталявалі акупанты на Бераставіччыне і ў іншых мясцінах Беларусі, – зазначыў Мікалай Іванавіч. – Звесткі аб партызанах і падпольшчыках, жанчынах-удовах, а таксама ўспаміны ўдзельнікаў вайны-землякоў, запісаныя ў розныя гады — аб гэтым і іншым ідзе аповед на старонках кнігі. “Доўгія вёрсты вайны” – гэта сапраўдны помнік тым, хто бачыў вайну, хто вярнуўся з яе жывым і, канешне, тым героям, якія аддалі сваё жыццё за наша мірнае неба.
Як адзначылі прысутныя, “Доўгія вёрсты вайны” — гэта сапраўды велізарная праца, якая выкліча цікавасць не толькі ў старэйшага пакалення, але і ў маладых людзей.
Усе жадаючыя змогуць убачыць экзэмпляры кнігі ў бібліятэках раёна.
Анжаліка Дудко,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *