На Бераставіччыне распачалі сезон корманарыхтоўкі

Актуально Сельское хозяйство

IMG_6245 1 IMG_6262 1Нарэшце ўсталяваўшаеся цёплае сухое надвор’е дазволіла земляробам прыступіць да нарыхтоўкі кармоў. На трэцім вытворчым участку “Паплаўцы” СВК “Малабераставіцкі элітгас”, якім загадвае Сяргей Хабец, першыя тоны сена пачалі скручваць у рулоны ў апошні дзень мая. Усё нарыхтаванае сена вывезлі ў той жа дзень на мясцовую жывёлагадоўчую ферму для кармлення цялят. А ў мінулую сераду каля вёскі Кулі звяно механізатараў нарыхтоўвала новую партыю цэннага сухога корму.
— Мы запаслі ўжо больш 20 тон сена ў рулонах выдатнай якасці, — заўважыў загадчык участка Сяргей Хабец, калі два прэс-падборшчыкі рабілі апошнія кругі па скошанаму полю. – Адначасова сушыцца сена яшчэ на 12 гектарах. Калі дазволіць надвор’е, яго мы запрасуем таксама ў рулоны ў суботу. Хоць тэхніка ў большасці сваёй не новая, але механізатары стараюцца падтрымліваць яе, як кажуць, на плаву. Усяго на ўчастку ў нас ёсць 23 трактары, у тым ліку два пагрузчыкі “Амкадор” і два энерганасычаных трактары. Да сезону корманарыхтовак рыхтаваліся загадзя і стараемся максімальна выкарыстаць усю тэхніку. Нават граблі старыя, як бачыце, выдатна спраўляюцца на такіх невялікіх кавалках, дзе некалі былі прысядзібныя ўчасткі. Зямлю зараз трэба ўсю выкарыстоўваць эфектыўна.
Сяргей Хабец расказаў таксама аб далейшых планах па нарыхтоўцы кармоў. Пад закладку сенажа на ўчастку ёсць тры траншэі. А ў якасці сыравіны будуць выкарыстаны канюшына, люцэрна і злакавыя травы, якія зай­маюць больш за 250 гектараў.
На зялёным жніве задзейнічана звяно механізатараў у скла­дзе Анатолія Рабалюка, Андрэя Зда­новіча, Сяргея Кіслушкі, Віктара Буцько і Аляксандра Барады.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара
На здымку злева направа: Анатолій Рабалюк, Сяргей Хабец і Андрэй Здановіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *