У Бераставіцкім раёне пачалі сеяць кукурузу

Лента новостей

Земляробы РУСП “Масаляны” пазаўчора пачалі сяўбу найбольш цеплалюбівай культуры – кукурузы. Пад яе ў гаспадарцы адведзена сёлета 340 гектараў яравога поля. Гэта адказная аперацыя даверана вопытнаму механізатару Анатолю Дзяку. Ужо другі год ён будзе сеяць з дапамогай сучаснага высокапрадукцыйнага агрэгата – сеялкі “Kverneland Accord”, якая вырабляецца на Брэсцкім электрамеханічным заводзе сумесна з сусветна вядамой нарвежскай фірмай. Шырыня захвату гэтага агрэгата больш 8 метраў, што дазваляе хуткімі тэмпамі весці сяўбу.
Актыўна вядзецца ў сельгаспрадпрыемстве ў гэтыя дні сяўба цукровых буракоў, якімі будзе занята 200 гектараў. Да першага мая разлічваюць справіцца з намечанай задачай. На сяўбе цукровых буракоў заняты таксама адзін з найбольш вопытных і адказных механізатараў Аляксандр Іваноўскі. Што датычыцца зерневых культур, то больш палавіны з іх ужо пасеяна. У першую чаргу завяршылі сяўбу аўса і ячменю, засталася – пшаніца.

Сяргей Хілюта



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *