У Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў прагучалі завяршальныя акорды навучальнага года

Культура Лента новостей

IMG_3888 IMG_3902 IMG_3905 IMG_3913 IMG_3925 IMG_3926 IMG_3933 IMG_3943 IMG_3945 IMG_3952 IMG_3954 IMG_3957 IMG_3962 IMG_3963 IMG_3980 IMG_3981 IMG_3993 IMG_3999 IMG_4008 IMG_4009 IMG_4012 IMG_4019 IMG_4047 IMG_4048Вось і завяршыўся навучальны год. У Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў гэта падзея традыцыйна адзначаецца справаздачным канцэртам. Галоўнае школьнае свята адбылося 27 мая. У гэты дзень школа гасцінна расчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых акунуцца ў цудоўны свет мастацтва. Усхваляваныя твары бацькоў і выкладчыкаў, як ніколі адказныя дзеці, прыгожыя і пасталелыя выпускнікі, мноства гасцей – усё гэта, вядома, надало святочнаму вечару асаблівую ўрачыстасць.
Ні для каго не сакрэт, што справаздачны канцэрт навучэнцаў – адно з самых яркіх мерапрыемстваў у школе мастацтваў, на якім падводзяцца вынікі за ўвесь навучальны год, на якім навучэнцы дэманструюць свае творчыя дасягненні, а бацькі могуць ацаніць узровень выканальніцкага, вакальнага і выяўленчага майстэрства сваіх дзяцей. І, трэба адзначыць, кожны год госці канцэрта не перастаюць захапляцца арыгінальнасцю і творчым патэнцыялам мясцовых юных дараванняў.
Адкрыў справаздачны канцэрт узорны эстрадна-інструментальны ансамбль “Tutti” (кіраўнік Вадзім Антоненка). Сваім выступленнем духавікі задалі мерапрыемству прыўзняты ўрачысты настрой.
Далей – традыцыйнае ўз­на­­га­­родж­ванне юных музы­кантаў і мастакоў Падзяч­нымі лістамі, граматамі і заахвочвальнымі падарункамі за добрую вучобу, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць, паспяховы ўдзел у конкурсах.   За належнае выхаванне дзяцей і дапамогу школе Падзячнымі лістамі адзначаны таксама бацькі Анастасіі Горбач і Надзеі Рыгосік.
Ну і, канешне ж, самы хвалюючы момант – уручэнне выпускнікам пасведчанняў аб дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёлета з Бераставіцкай дзіцячай школай мастацтваў і яе філіяламі ў аграгарадках Пагранічны і Вялікія Эйсманты развітваецца 26 юных музыкантаў і 10 мастакоў выпускнікоў. Звяртаючыся да іх, дырэктар установы Ірына Баер падкрэсліла:
– Жыццё як белыя і чорныя клавішы ў раяля. А вось гармонія залежыць ад музыканта. Я жадаю, каб музыка вашага жыцця была насычанай, яркай, шчырай і праўдзівай. Каб заўсёды ў вашым жыцці было месца дабру і прыгажосці.
Ад імя бацькоў словы падзякі настаўнікам за веды і любоў да мастацтва, перададзеныя іх дзецям, выказала Аксана Дручыніна. А настаўніца Аксана Сілічэнка ад імя педкалектыву пажадала выпускнікам добрага шляху.
Справаздачны канцэрт у чар­говы раз парадаваў яркімі інструментальнымі і вакальнымі нумарамі, выступленнямі творчых калектываў школы – узорнага хору «Манжэрок» (маст. кіраўнік і дырыжор Ірына Серабракова, канцэртмайстар Галіна Архіпава), узорнага хору 1«Кампанэлі» (маст. кіраўнік і дырыжор Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Карпенка) і інструментальнага ансамбля «Accolada» (маст. кіраўнік Вольга Друмя), цікавай выставай творчых работ выпускнікоў і навучэнцаў мастацкага аддзялення. А яшчэ … флэшмобам, які на развітанне падрыхтавалі выпускнікі і які, трэба сказаць, па-сапраўднаму ўразіў гасцей свята.
***
Справаздачны кацэрт адбыўся таксама ў Пагранічным філіяле Бераставіцкай ДШМ.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *