У аграгарадку Алекшыцы адбыўся міні-канцэрт “За любімую Беларусь!”

Актуально Культура Лента новостей

Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці падрыхтаваў для жыхароў аграгарадка Алекшыцы міні-канцэрт “За любімую Беларусь”.  Шчырыя песні пра родную зямлю прагучалі на адкрытай пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры вечарам у пятніцу, 11 верасня.

У словах вядучых – любоў і павага да радзімы:

– Зямля пад белымі крыламі, сінявокая прыгажуня – так называюць нашую родную краіну. Краіну, адметную сваімі людзьмі – працавітымі і адданымі, добрымі і спагадлівымі.

Жыхары аграгарадка Алекшыцы – у іх ліку. Людзі тут сумленна працуюць на карысць малой радзімы і дзяржавы, годна выхоўваюць сваіх дзяцей, жывуць у згодзе і павазе адзін да аднаго.

Артысты – а гэта народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” і ўдзельнікі аматарскай творчасці раёна – выступілі з цудоўнымі музычнымі кампазіцыямі і падарылі вяскоўцам прыўзняты бадзёры настрой. А самыя маленькія жыхары аграгарадка былі ўзрадаваны магчымасці пазабаўляцца на атракцыёне “горка”, згуляць у лазертаг і набыць маляўнічыя  паветраныя шарыкі.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *