Установамі бібліятэчнай сістэмы Бераставіччыны рэалізуецца праект “Моладзь і права”

Актуально Лента новостей

26Год моладзі ўпэўнена крочыць па краіне. Пацверджанне гэтаму – шматлікія мерапрыемствы і акцыі, якія адбываюцца ў розных сферах грамадства, накіраваныя на падтрымку моладзі, на павышэнне ўвагі да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі. Установамі бібліятэчнай сістэмы Бераставіччыны таксама распрацаваны канкрэтныя мерапрыемствы ў рамках Года моладзі. Асаблівую цікавасць выклікае праект “Моладзь і права”, які рэалізуецца супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Восіпа Кавалеўскага і бібліятэкарамі аграгарадкоў і накіраваны найперш на павышэнне прававой культуры моладзі рэгіёна. Аб мэтах і задачах праекта, запланаваных мерапрыемствах сённяшняя размова з яго каардынатарам, загадчыкам аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліяітэкі Валянцінай Чыкун:

– Валянціна Іосіфаўна, чаму менавіта прававы аспект быў абраны ў якасці асновы праекта?
– Справа ў тым, што інфарма­цыйная прастора, у якой жывуць сучасныя падлеткі і моладзь, вельмі хутка пашыраецца. І не ўся яна, згадзіцеся, карысная. Наша задача – дапамагчы маладым людзям арыентавацца ў гэтай прасторы, расказаць пра іх правы і абавязкі, прадаставіць доступ падрастаючаму пакаленню да культурных і духоўных здабыткаў, якія ў будучым паспрыяюць выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны. Менавіта на гэта мы робім акцэнт у рабоце з моладдзю.
– Якія сродкі задзейнічаны для рэалізацыі праекта?
– У сувязі з тэндэнцыяй зніжэння цікавасці маладых чытачоў да друкаваных сродкаў інфармацыі, бібліятэкары найбольш актыўна 06выкарыстоўваюць створаныя пры бібліятэках публічныя цэнтры прававой тэматыкі (ПЦПІ), у фонд якіх уваходзіць электронная прававая база дадзеных “Эталон-Win”. Такім чынам, знаёмства падлеткаў з нарматыўна-прававой інфармацыяй, з прававымі да­кументамі як рэспубліканскага, так і абласнога ўзроўняў, адбываецца з дапамогай камп’ютара. Супрацоўнікамі бібліятэк раёна больш як за 13 гадоў існавання ПЦПІ назапашаны пэўныя вопыт і веды па рабоце ў гэтым кірунку. Безумоўна, увага надаецца і развіццю ў падрастаючага пакалення навыкаў граматнага карыстання кнігай, спецыялізаванымі часопісамі ці газетамі як крыніцай самаадукацыі і самавыхавання па прававой тэматыцы.
– Назавіце, калі ласка, асноў­ныя формы бібліятэчнай работы і мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках праекта.
– Хачу адзначыць, што праект ажыццяўляецца сумесна з установамі культуры і адукацыі раёна, райкамам ГА “БРСМ”, сельвыканкамамі. Ён уключае правядзенне ўрокаў прававых ведаў, пазнавальных гутарак, гадзін прававой інфармацыі, бібліяграфічных аглядаў, аглядаў-разважанняў, гістарычных ваяжаў і адкрытых дыялогаў, мультымедыйных урокаў-віктарын, вечароў пытанняў і адказаў. Прычым, асобна будзе выдзелена тэма выбарчага права, што немалаважна, паколькі сёлета праводзяцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *