Урок матэматыкі вачыма маладога настаўніка

Лента новостей Образование

DSC0202112 лютага на базе Кватарскага ясляў-сада-базавай школы было праведзена раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў матэматыкі. У яго рабоце прынялі ўдзел метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Кудлаш, адміністрацыя нашай установы адукацыі і настаўнікі матэматыкі школ раёна.
У ходзе работы былі разгле­джаны пытанні ўдасканалення якасці матэматычнай адукацыі навучэнцаў, выкарыстання актыўнай ацэнкі ведаў вучняў, сучасных педагагічных тэхналогій.
Лілія Баян, малады настаўнік матэматыкі Кватарскага ясляў-сада-базавай школы, прэзентавала відэаўрок у 9 класе па тэме “Тэарэма сінусаў”. Трэба адзначыць, што маладыя педагогі нашай установы адукацыі адрозніваюцца сваёй ініцыятыўнасцю, крэатыўнасцю, адказнасцю, імкненнем зразумець дзяцей, знайсці кантакт з імі, каб матываваць на якасную работу па набыцці ведаў.
Менавіта такімі якасцямі і валодае Лілія Юр’еўна. Яе ўрокі заўсёды праходзяць цікава, творча: дзеці з ахвотай падарожнічаюць па складаных шляхах краіны “Матэматыка”. На метадычным аб’яднанні настаўніца падзялілася з калегамі сваім бачаннем сучаснага ўрока матэматыкі, распрацавала памяткі па ацэнцы навучэнцаў, карткі самаацэнкі, выканала паслядоўны аналіз прэзентаванага матэрыялу.
Метадычнае аб’яднанне прайшло актыўна і творча. Кожны ўдзельнік меў магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя яго пытанні. Па выніках былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на ўдасканаленне якасці правядзення сучаснага ўрока матэматыкі.
Інеса Сайко, намеснік
дырэктара Кватарскага ясляў-сада- базавай-школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *