Унучка Касакоўскіх наведала Бераставіцу

Лента новостей

Сярод шматлікіх гасцей, якія ўдзельнічалі ў святочных мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя бераставіцкага касцёла Перамянення Пана, была і ўнучка яго фундатараў Юзафа і Марыі Касакоўскіх – Марысь Лубенска, якая цяпер жыве ў Нью-Ёрку. Гэта трэці візіт яе на Бераставіччыну за апошнія пяць гадоў. Яна наведала разам з метадыстам па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны РМЦ НТ Мікалаем Пацэнкам праваслаўную царкву, пабывала ў толькі што пабудаваным будынку музея. Дарэчы, дзякуючы менавіта Мікалаю Іванавічу, пані Лубенска трапіла ўпершыню на радзіму сваіх продкаў пасля многіх гадоў жыцця за мяжой.

Марысь Лубенска сустрэлася таксама з бібліятэкарамі раённай бібліятэкі, пагутарыла з імі, расказала ім пра свае ўражанні ад знаходжання на бераставіцкай зямлі. Яна пазнаёмілася тут з фотавыставай, частка здымкаў якой прысвечана роду Касакоўскіх, і агледзела галерэю знакамітых людзей Бераставіччыны, сярод якіх і яе прадзед – вядомы гісторык Станіслаў Касакоўскі.

Сяргей ХІЛЮТА, фота аўтара

На здымку: Марысь Лубенска каля партрэта свайго прадзеда



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *