Уборка саломы ідзе на Бераставіччыне

Сельское хозяйство Тема недели

Механізатар Яўген Пічкоўскі

У ліку першых гаспадарак, дзе ўборка збожжавых і зернебабовых скончылася ажно 12 жніўня, стала СВП “АграМір”. Трэба адзначыць, што ўраджайнасць на сельгаспрадпрыемстве склала 57,1 ц/га, што ў параўнанні з мінулым годам вышэй на 6,6 ц/га. У той час, калі на палетках яшчэ поўным ходам ішло жніво, там жа адначасова вялася і ўборка саломы. Гэта і не дзіўна, бо праца на зямлі не спыняецца ні на хвіліну.

Як расказаў галоўны аграном СВП “АграМір” Павел Канеўскі, у першую чаргу ад саломы вызваляюцца тэрыторыі, адведзеныя пад пасеў азімага рапсу. Плануецца, што ўжо першага верасня ўся салома будзе спрэсавана і вывезена з палеткаў.
Цікаўлюся ў Паўла Іванавіча пра яе далейшы “лёс”.

Механізатары Дзмітрый Зубкевіч, Сяргей Фунт і галоўны аграном Павел Канеўскі

— У сельгаспрадпрыемстве сцёблы злакаў выкарыстоўваюцца як падсцілачны матэрыял. Аднак, улічваючы энергетычную каштоўнасць саломы, у здробненым выглядзе яе ўжываюць і як грубы корм жывёлам, — расказвае мой суразмоўца. — У гэтым годзе па плане для патрэб комплексаў і фермаў нам неабходна загатаваць прыкладна 3500 т саломы для подсцілу і каля 600 т – у якасці корму. На 16 жніўня у СВП “АграМір” каля 340 га палёў застаюцца яшчэ не ўбранымі.
Сёння для ўборкі ўраджаю саломы існуе велізарны выбар прэсаў разнастайнай формы ад розных вытворцаў. У да­дзеным сельгаспрадпрыемстве такіх задзейнічана чатыры – тры “ПРФ-180”, прызначаных для падбору і прэсавання ў рулоны валкоў саломы з наступнай абмоткай рулона шпагатам, і адзін “Krone”. Апошні ўяўляе сабой бесперапынна працуючы камбінаваны рулонны прэс-падборшчык з абмотчыкам. Ён працуе такім чынам, што абматаныя сеткай рулоны прасоўваюцца да выгрузкі або затым заварочваюцца ў плёнку і выгружаюцца прама падчас руху тэхнікі. Гэтая сістэма дазваляе зэканоміць час і павысіць прадуктыўнасць працы.
У СВП “АграМір” такія сур’ёзныя ўборачныя агрэгаты давяраюць толькі дасведчаным механізатарам, якія з тэхнікай на “ты”.
Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *