Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і з мэтай фарміравання цікавасці да культурных традыцый беларускага народа, выхавання патрыятычных пачуццяў і каштоўнасных адносін да беларускага мастацтва ў Алекшыцкім яслях-садзе прайшоў Тыдзень беларускай казкі. Дзеці знаёміліся з героямі беларускіх народных казак, абмяркоўвалі учынкі герояў, вучыліся распазнаваць дабро і зло, эмацыянальна ўспрымаць паводзіны казачных персанажаў.
Згодна з планам работы па пераемнасці паміж дашкольнай установай і першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі, вучні першага класа падрыхтавалі казачную тэатралізаваную пастаноўку, якой і завяршылі Тыдзень беларускай казкі. Рыхтаваліся натхнёна і з задавальненнем ператварыліся ў герояў казкі, у час якой паказалі, што дабро перамагае зло, мужнасць, дабрыня і падтрымка заўсёды патрэбны слабейшаму.
Пасля прагляду ўдзельнікі пастаноўкі атрымалі салодкія пачастункі ад казачніцы.
Таісія Пузевіч выхавальнік Алекшыцкага ясляў-сада