Турнір памяці Аляксандра Саўко

Лента новостей

З 29 па 31 кастрычніка ў Свіслачы адбыўся VI адкрыты Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці майстра спорту міжнароднага класу, пераможцы Кубка свету, удзельніка Алімпійскіх гульняў, неаднаразовага прызёра сусветных і еўрапейскіх першынстваў Аляксандра Саўко. На барцоўскім дыване турніра выступалі і юныя барцы нашага раёна. Чэмпіёнамі спаборніцтваў сталі выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі Эрнест Мальвіцкі і Антон Андрушэвіч, выхаванцы ДЮСШ прафсаюзаў Аляксандр Сіраш і Паліна Цан. Другія месцы заваявалі Максім Жалудок, Андрэй Андрушэвіч, Кірыл і Дзмітрый Люцікі (ДЮСШ аддзела адукацыі) і Артур Маргашкін (ДЮСШ прафсаюзаў). Трэція месцы занялі Максім Пузан, Вераніка Эйсмант (ДЮСШ аддзела адукацыі) і Артур Заміроўскі (ДЮСШ прафсаюзаў).
Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, Кубкамі і каштоўнымі падарункамі. Юныя выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі Эрнест Мальвіцкі і Уладзіслаў Балінскі былі адзначаны прызамі за найлепшую тэхніку барацьбы.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *