Сыр “Сливочный” вытворчага цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір” — на першым месцы

Лента новостей

slivo4nНядаўна ў Гродне прайшоў “Фестываль сыра”. ААТ “Малочны Мір” і перапрацоўчыя прадпрыемствы вобласці зрабілі для гараджан і гасцей сапраўднае свята. Падобныя фестывалі ўжо сталі традыцыяй у іншых краінах. Прадукцыя прадстаўляецца самая розная, на любы густ. Напрыклад, у Ірландыі, Італіі, Іспаніі, Бразіліі і іншых краінах праводзяцца фестывалі мяса, сыроў, кавы і нават таматаў. Як правіла, ператвараюцца такія мерапрыемствы ў сапраўды народныя. Не стаў выключэннем і Гродзенскі фестываль.
Гульні і выставы былі атрыбутамі свята. Гаспадыні з вясковымі каранямі маглі ўспомніць майстэрства сваіх бабуль і паспаборнічаць у ручным збіванні масла. А некаторыя прадпрыемствы прадставілі скульптуры з сыру. Яны былі поўнасцю натуральныя, і ў канцы свята вырабы можна было нават пакаштаваць. Дэгустацыяй сыроў займаліся і госці мерапрыемства, і спецыяльная прафесійная камісія, якая мае міжнародныя сертыфікаты. Сыр “Сливочный” 50-працэнтнай тлустасці вытворчага цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір” заняў першае месца. Можна шчыра павіншаваць нашых сыраробаў.
У скарбонцы бераставічан шмат значных перамог у разнастайных, нават міжнародных конкурсах. Іх прадукцыя карыстаецца трывалым попытам у Расійскай Федэрацыі. Кожная перамога давалася няпроста, гэта заканамерны вынік старання ўмельцаў. Па словах начальніка цэха “Бераставіца” Анатоля Сідлярэвіча, да апошняга мерапрыемства тут таксама рыхтаваліся сур’ёзна і загадзя. Спосаб фармавання вырабу быў адметны – называецца ён “сыр насыпам”. Дзякуючы майстэрству сырароба Алены Тарасавай і яе дружнай камандзе, удзел у абласным фестывалі прынёс калектыву яшчэ адну новую перамогу.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *