Сесія раённага Савета дэпутатаў

Лента новостей

27 снежня бягучага года на пятай сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт раёна на 2011 год. Па гэтых пытаннях перад дэпутатамі і запрошанымі на сесію выступілі намеснік старшыні райвыканкама Н.Г.Мікульчык і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Н.Р.Мышко. У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел: Т.М.Аксаміт, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, С.З.Сарасек, галоўны ўрач УАЗ “Бераставіц-кая цэнтральная раённая бальніца”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, Ч.Я.Сыравінскі, дырэктар РУП ЖКГ.
Раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна на 2011 год.
Прыняты рашэнні аб павелічэнні ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку ў 2011 годзе, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2009 г. №104, аб унясенні змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 22 лютага 2010 г. №117, аб прадстаўленні права. На сесіі было таксама зацверджана рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.
У рабоце сесіі раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел і выступілі: старшыня райвыканкама М.М.Сіцько, начальнік упраўлення эканамічнага рэгулявання камітэта эканомікі аблвыканкама В.А.Місюра.
Зінаіда САМКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *