Сезон нарыхтовак ідзе ў Бераставіцкім раене

Лента новостей

Сёння, праязджаючы цераз вёскі раёна, бачыш аднолькавы малюнак: каля веснічкаў, агароджаў стаяць мяхі з яблыкамі.
— Штодня на раён выязджаюць шэсць аўтамашын, загружаем у сярэднім па 30 тон яблыкаў, і адразу адпраўляем іх на перапрацоўку, — кажа ў гутарцы са мной начальнік аддзела нарыхтовак Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства Валянціна Кардаш. – Ураджай сёлета ў садах багаты, і гаспадары ахвотна здаюць яблыкі-падалкі. Выязджаем па атрыманых заяўках: людзі тэлефануюць, і згодна з іх званкамі мы плануем выезды.
— Куды адпраўляюцца нашы яблыкі?
— Сёння яны “едуць” на перапрацоўку ў Гродна, Слонім і Мастоўскі раён. Адтуль і прыязджаюць у раён машыны. Штодня за-дзейнічана ў гэтым і тэхніка нашага філіяла райспажыўтаварыства.
— Колькі ўжо закуплена ў насельніцтва раёна яблыкаў і якая сёння іх цана?
— Закуплена 500 тон. За кіла-грам плацім 400 рублёў. А план нам даведзены – 1000 тон. Ёсць усе падставы яго выканаць.
— Ці закупляеце ўжо яблыкі на захаванне, якія трэба акуратна зняць з дрэва?
— Закупляем. Кошт кілаграма такіх яблыкаў сёння 2,5 тысячы рублёў. Прымаем ад насельніцтва і грушы, не любыя, а тыя, што могуць захоўвацца. Яны даражэй за яблыкі.
— Што яшчэ нарыхтоўваеце?
— Чырвоную рабіну па 2,5 тысячы за кілаграм, а таксама чарнаплодную – па 4,5 тысячы. Капусту сярэдняй спеласці закупляем па 3 тысячы за кілаграм.
— А грыбы?
— І грыбы, вядома.
— Па якой цане?
— Гэта залежыць ад віда, катэгорыі грыбоў, але мінімальная цана – 15 тысяч за кілаграм.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *