Святочны канцэрт “Беларусь – жыцця майго крыніца” прайшоў у Вялікай Бераставіцы

День Независимости Культура Лента новостей

Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь працягнуў канцэрт “Беларусь – жыцця майго крыніца”, які адбыўся на сцэне летняга амфітэатра.

Вячэрні канцэрт аб’яднаў амаль усіх жыхароў раённага цэнтра. Дарослыя з вялікім задавальненнем атрымлівалі асалоду ад канцэртнай праграмы, падрыхтаванай супрацоўнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а дзеткі ў гэты час скакалі на батуце і прымалі актыўны ўдзел у розыгрышах на выставах-продажах.

Канцэрт праходзіў у атмасферы шчырасці і сардэчнасці, а музыкальныя нумары, прысвечаныя нашай роднай Беларусі, нікога не пакінулі абыякавым.

Ганна Ботвінка, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *