Сандружына з СВК “Цецяроўка” ў ліку лепшых!

Актуально Лента новостей

На мінулым тыдні на вучэбна-трэніровачным палігоне пажарна-аварыйнага выратавальнага атрада г.Гродна, што знаходзіцца ў вёсцы Тарусічы, адбыліся абласныя спаборніцтвы санітарных дружын. Ад нашага раёна ў іх прынялі ўдзел прадстаўнікі з СВК “Цецяроўка”. Узначальвала дружыну Н.К.Скуба.
Дарэчы, мэтай правяддзення мерапрыемства стала замацаванне атрыманых ведаў па аказанні першай дапамогі і вызначэнне найбольш падрыхтаваных санітарных дружын. Арганізацыю мерапрыемства ажыццявіла Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
На спаборніцтвы з’ехаліся амаль дваццаць каманд. Тым прыемней, што дружына нашага раёна паказала найлепшы рэзультат сярод сельскагаспадарчых арганізацый. Гэта было адзначана судзейскай калегіяй мерапрыемства. І ў тым — немалая заслуга старшыні СВК А.В.Піўко, які асабіста паклапаціўся пра аснашчанасць каманды, і ўрача агульнай практыкі мясцовага ФАПа Т.І.Сідорык, якая праводзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку членаў дружыны.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *