Рыцарскія баі, сярэдневяковыя спаборніцтвы і забавы на “Бераст-Фэсце”

Бераст-Фэст Общество

Сапраўдны рыцарскі палатачны лагер разгарнуўся на пляцоўцы “Бераставіца шляхецкая і сярэдневяковая”. Сваю праграму для бераставічан падрыхтаваў мінскі клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт”.

— Наш клуб “Гівойт” існуе ўжо амаль 10 гадоў, — расказаў прадстаўнік клуба Аляксей. — Мы прадстаўляем эпоху Сярэднявечча часоў Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны XV стагоддзя. Сёння ў клубе і прадпрымальнікі, і рабочыя, і студэнты, каля 35 чалавек. Многія рэчы, якія мы дэманструем, зроблены ўласнымі рукамі ў нашай майстэрні. Гістарычная рэканструкцыя тым і адрозніваецца ад музея, што тут да ўсяго можна дакрануцца, прымерыць рыцарскія даспехі, паспрабаваць  падняць меч, нацягнуць лук і арбалет, выпусціць стралу. Звычайна нашы гледачы становяцца актыўнымі ўдзельнікамі нашага прадстаўлення. У нас падрыхтавана многа цікавых конкурсаў і гульняў як для дарослых, так і для дзяцей.

 Для бераставічан клуб “Гівойт” таксама падрыхтаваў шмат сярэднявяковых паядынкаў і спаборніцтваў, ва ўсіх жадаючых была магчымасць прымераць рыцарскія латы, паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, прыняць удзел у сярэдневяковых забавах і нават сфатаграфавацца з сапраўдным сярэдневяковым катам.

  Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *