Ружанец выратуе свет

Лента новостей

Малітва – гэта размова чалавека з Богам. Калі мы звяртаемся да Бога, просім Яго дапамогі, мы стаім перад Яго абліччам. Святы Альфонс Дэ Лігуорыі сказаў: “Хто моліцца, той выратуе сябе, хто не моліцца – згіне”. Калі мы молімся, мы далучаемся да Божай Ласкі, пазнаем Бога і набліжаемся да Яго. У пачатку хрысціянства малітвы былі вельмі простыя: “Божа, выратуй, зберажы”. Апосталы прасілі: “Пане, навучы нас маліцца!” Езус навучыў іх малітве “Ойча наш”. Традыцыя Касцёла гаворыць, што малітву Ружанец падаравала Маці Божая Святому Дамініку.
Ружанец – гэта частка Евангелля. Калі мы гаворым “Вітай, Марыя”, мы паўтараем словы, якія арханёл Габрыэль сказаў Марыі, аб’яўляючы ёй, што яна стане Божай Маці. Калі мы гаворым Ружанец і разважаем над яго таямніцамі, мы ідзем слядамі Езуса і Яго Еванге-лля. Мы разважаем аб Божай Любові, аб тым, як Збаўца прыйшоў на гэты свет, як жыў, як прыняў крыж, як памёр і ўваскрэс
для нашага выратавання.
Благаславёны Ян Павел II сказаў:
“Ружанец – гэта скарб, які трэба адшукаць нанова”. Гэта малітва ажыўляе наша
рэлігійнае жыццё, аб’ядноўвае нас у
сем’ях, вяртае да веры, будуе хрысціянскую супольнасць. Яе можна гаварыць аднаму, у сям’і, групай. Ружанец – гэта самая лепшая зброя ў барацьбе з сатаной. Сёння так многа людзей жыве ў граху, п’янстве, здрадзе. Калі мы змагаемся па аднаму, мы можам прайграць. Але калі мы аб’яднаны ў малітве з Маці Божай, мы ведаем, што пераможам. Маці Божая, калі з’яўлялася дзецям ў Лоурдэс, Фаціме, Мэнчгорыі, прасіла іх: “Дзеці, адмаўляйце са мной Ружанец. Іначай на свет прыйдуць страшныя беды, і ён згіне ў граху”.
Хто адмаўляе Ружанец, ратуе свет – так гаворыць Маці Божая. Месяц кастрычнік у Каталіцкім Касцёле з’яўляецца месяцам Маці Божай. Яна сама запрашае нас у святыні, каб разам маліцца да Езуса Хрыста. Кожны вечар на працягу месяца ў 18.30 гадзін у касцёле Перамянення Гасподняга ў Вялікай Бераста-віцы, як і ў іншых каталіцкіх святынях свету, адбываюцца спецыяльныя набажэнствы Ружанца.
Мы часта трацім многа часу перад тэлевізарам, на розныя другасныя справы і заняткі. А маглі б прыслухацца ў гэты час да Маці Божай і адгаварыць Ружанец.
Звычайна Ружанец пачынаецца ўступнымі малітвамі, якія гаворацца на крыжыку і пяці першых пацерках. Перажагнаўшыся крыжыкам і кажучы “У імя Айца”, гавораць на крыжыку “Веру ў Бога Айца”, затым на першай пацерцы – “Ойча наш”, на трох наступных – тры “Вітай, Марыя” і на пятай – “Хвала Айцу”.
Ружанец мае 4 часткі: радасную, святла, балесную і хвалебную. У кожнай частцы 5 таямніц. Пачынаючы кожную частку і кожную таямніцу, мы разважаем аб пэўнай падзеі з жыцця Марыі або Езуса. Кожны дзясятак пачынаем малітвай “Ойча наш”, затым 10 разоў “Вітай, Марыя” і заканчваем малітвай “Хвала Айцу”.
Ружанец падтрымлівае нашу безупынную сувязь з Богам, абуджае прагу глыбейшай веры, дапамагае кожнаму чалавеку адкрыцца на Божую Ласку. Незвычайная моц гэтай малітвы зменіць у лепшы бок не толькі наша жыццё, але і выратуе свет.
Вальдэмар Слота,
ксёндз-дэкан,
настаяцель касцёла Перамянення
Гасподняга г.п.В.Бераставіца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *