Раённы агляд-конкурс сямейнай творчасці

Лента новостей

быў праведзены сярод клубных устаноў Бераставіччыны з мэтай развіцця і папулярызацыі гэтага віду дзейнасці, выяўлення і распаўсюджвання новых форм работы з сям’ёй, яе падтрымкі і стымулявання.
Падчас агляду конкурсных праграм увазе журы была прадстаўлена сямейная творчасць у розных жанравых напрамках. Гучалі эстрадныя спевы, вершы і гумарэскі, былі прадэманстраваны танцавальныя нумары, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай творчасці. Напрыклад, у раённым Доме культуры ў дадатак да асноўнага конкурснага выступлення сем’і-ўдзельніцы пазнаёмілі членаў журы са сваёй творчасцю і праз прэзентацыі фотавыставы, выставы канструявання і мадэлявання, калекцыі марак. А сем’і з Масалян і Старога Дворца падрыхтавалі адмысловыя кулінарныя вырабы.
Па меркаванні журы, лепшыя сямейныя выступленні паказалі ўдзельнікі агляду-конкурсу ад РДК, Старадварэцкага Дома культуры і народнай творчасці, Эйсмантаўскага ЦДК, Малабераставіцкага ЦДК, Масалянскага СДК, Канюхоўскага СДК, Алекшыцкага ЦДК. На чарзе—удзел у абласным фестывалі сямейнай творчасці.
Увагу—тэатральнаму жанру
Семінар-практыкум рэжысёраў “народных” і “ўзорных” тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў адбыўся ў раёне з мэтай прааналізаваць стан развіцця тэатральнага жанру ва ўстановах культуры Бераставіччыны. Быў падрыхтаваны прагляд спектакляў народнага тэатра “Магія ігры” РДК, узорнага тэатральнага калектыву “Сонейка” Малабераставіцкага ЦДК і народнага тэатра “Вяскоўцы” Алекшыцкага ЦДК. Як падкрэсліла вядучы спецыяліст Гродзенскага АМЦ НТ А.Л.Рабцава, якая прысутнічала на семінары, неабходна і надалей працаваць над удасканаленнем тэатральнага жанру ў раёне, над павышэннем узроўню выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры існуючых аматарскіх калектываў.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *