Раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці клубных устаноў Бера­ставіччыны

Лента новостей

«Запалі сваю зорку»– так называўся раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці клубных устаноў Бе­ра­ставіччыны, які праводзіўся з мэтай рэалізацыі мастацкага патэнцыялу здольных дзяцей і падлеткаў, павышэння іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, прыцягнення юных вы­канаўцаў да ўдзелу ў фестывалях і конкурсах раённага і абласнога ўзроўняў.

У аглядзе прымалі ўдзел навед­вальнікі гурткоў аматарскай твор­часці, якія дзейнічаюць пры Дамах культуры і клубах раёна. Былі падрыхтаваны цікавыя канцэртныя праграмы з удзелам юных артыстаў розных жанравых напрамкаў – вакальна-харавога, танцавальнага, інструментальнага, драматычнага. Члены журы вызначылі лепшыя выступленні, дзе былі прадэманстраваны добрыя вакальныя дадзеныя ўдзельнікаў і песенны рэпертуар, належны узроўвень выканальніцкага майстэрства і якасць фанаграм, рэжысура канцэртных нумароў. Гэта конкурсныя праграмы Алекшыцкага ЦДК, Старадварэцкага СДКіНТ, РДК, Кватарскага СДКіВЧ, Малабераставіцкага ЦДК Макараўскага ДНК. Сярод асобных выканаўцаў запомніліся выступленні Анастасіі Барэль з г.п.В.Бераставіца, Ка­ця­рыны Кузьміцкай з аг.М.Бераставіца, Ганны Галаванавай з аг.Пагранічны, Ксеніі Камяк і Рамана Пыжава з аг.Алекшыцы, Машы Габрусевіч з аг.Стары Дворац, дуэты Леры Пазняк і Кіры Хілюты (Алекшыцкі ЦДК), Іллі Бутрылы і Іллі Пашко (Старадварэцкі СДКі НТ), Майі і Ніны Кіншаковых (Пархімаўскі ДКіВЧ), а таксама вакальных груп “Праменьчык” (Малабераставіцкі ЦДК), “Салавейкі” (РДК), танцавальнага калектыву з элементамі брэйк-данса “В.А.С.” (РДК) і «Вясёлыя званочкі! (Макараўскі ДНК), удзельнікаў гуртка мастацкага чытання Канюхоўскага СДК, гуртка акцёрскага майстэрства “Балаганчик”(РДК), вядучых праграм Яўгена Касьяна і Алёны Праведнік (Кватарскі СДКіВЧ).
Алена Місюля,
дырэктар РМЦ НТ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *