Работа архівіста цікавая і патрэбная людзям

Лента новостей Человек и его дело

Калі гаварыць аб патрабаваннях, што прад’яўляе да работнікаў такая прафесія, то гэта найперш уважлівасць, акуратнасць, нават скрупулёзнасць да кожнага запісу, факта, лічбы. Нэлі Раманчык (на здымку) працуе загадчыцай Бераставіцкага раённага архіва першы год, але вельмі добра ведае, наколькі важныя гэтыя якасці ў яе справе. Бо за кожным фактам, запісам, за кожнай лічбай стаіць канкрэтны чалавек, яго лёс. І яна стараецца працаваць так, як патрабуе прафесія.
З 30 сакавіка гэтага года Бераставіцкі архіў па асабоваму саставу перайменаваны згодна з новым Законам “Аб архіўнай справе і справаводстве Рэспублікі Беларусь”, у раённы архіў. У ім, кажа Нэлі Сцяпанаўна, сёння на пастаянным захоўванні 54 фонды, у якіх знаходзіцца 1275 спраў. Усе дакументы яна прымае, акуратна рэгіструе, сістэматызуе. А таксама выдае неабходныя даведкі, скажам, для афармлення работніку пенсіі. Мяне пры гэтым цікавіць, ці магчыма знайсці выйсце, калі ў архіўным дакуменце адсутнічаюць нейкія дадзеныя. Яны прапалі ўжо беззваротна ці можна нейкім чынам аднавіць, устанавіць “згубленае”? Нэлі Сцяпанаўна дае станоўчы адказ: так, можна, для гэтага неабходна натарыяльна заверыць паказанні сведкаў.
У архіўнай справе ёсць свае новаўвядзенні. Так, напрыклад, сёння не будзе зарэгістравана ліквідацыя любога прадпрыемства ці арганізацыі, калі яны не прадставяць даведку аб здачы дакументаў на захоўванне ў архіў.
Я спыталася ў Нэлі Сцяпанаўны, ці не падаецца ёй яе работа сумнай, манатоннай?
—Ды што вы?!—здзіўляецца яна. Мне падабаецца мая новая справа. Яна сапраўды цікавая. Разумею, што мая дапамога можа ў любы дзень спатрэбіцца любому чалавеку. І што падчас сюды, у архіў, людзі звяртаюцца як у апошнюю інстанцыю, каб знайсці так неабходныя дакументы, аднавіць справядлівасць.
Марыя Драпеза,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *