Идет сбор экспонатов для районного музея

Лента новостей

Мы ўсе памятаем, як нашы бабулі любілі вышываць. Амаль у кожнай хаце ў вёсках можна было ўбачыць прыгожыя вышыўкі. Яркія кветкі, дзіўныя птушкі, выявы жывёл… Яны дарылі радасць. Вышыўка давала прастор для фантазіі. Такое мастацтва перадавалася з пакалення ў пакаленне.
Цікавы чалавек, наш зямляк – метадыст па захаванню гісторыка –культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Мікалай Пацэнка працягвае збор экспанатаў для будучага раённага музея. Ён ужо вельмі шмат зрабіў для таго, каб і нашы дзеці, і ўнукі, і будучыя пакаленні цанілі сваё, шанавалі і ўмацоўвалі нацыянальную самасвядомасць.
У век камп’ютараў людзі ўсё ж не страчваюць цікавасці да традыцый. Многія жыхары раёна падарылі будучаму музею свае творчыя працы. А сапраўднай сенсацыяй стала тое, што вышыўка на Бераставіччыне – гэта не толькі жаночая справа. Сваю вышываную карціну “Восеньская рапсодыя” прадставіў для будучых экспазіцый музея жыхар г.п.В.Бераставіца Уладзімір Астроўскі. На жаль, чорна-белыя здымкі ў нашай газеце не могуць перадаць усяго багацця фарбаў вышывак.
З ахвотай і зацікаўленасцю глядзяць на прыгожыя вышытыя народнымі ўмельцамі творы і дзеці. Вось і гэтыя хлопчыкі – наведвальнікі Бераставіцкай дзіцячай бібліятэкі пажадалі палюбавацца імі.
На здымку: загадчык дзіцячай бібліятэкі – філіяла Бераставіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Аксана Кумпель дэманструе вышыўкі дзецям.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *