Пракурор Гродзенскай вобласці ўручыў пашпарты 14-гадовым школьнікам

Лента новостей Общество

IMG_1009 1Сёлета адзначаецца 20-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі. Гэта асноўны закон нашай краіны, на аснове якога фарміруецца ўся заканадаўчая сістэма і вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

Усебеларуская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, традыцыйна праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі напярэдадні гэтага свята. У гэтым годзе старт акцыі быў дадзены 10 сакавіка ў Савеце Рэспублікі, дзе прайшла цырымонія ўручэння пашпартоў 20 юным беларусам, якія атрымалі свой галоўны дакумент з рук старшыні Савета Рэспублікі Анатолія Рубінава.
А 11 сакавіка ў гродзенскай гімназіі №10 лепшым прад­стаўнікам моладзі Гродзеншчыны пашпарты ўручыў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў.
IMG_1154Як расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ірына Крывапляс, для ўдзелу ў мерапрыемстве былі адабраны дзесяць 14-гадовых школьнікаў – шматразовыя пераможцы прадметных алімпіяд і творчых конкурсаў, актывісты валанцёрскага руху, члены навуковых таварыстваў.
Сярод тых, каму выпаў гонар атрымаць свой галоўны дакумент на ўрачыстай цырымоніі, была і прадстаўніца нашага раёна – васьмікласніца Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы Надзея Лазарчык (на здымку з пракурорам вобласці Віктарам Марозавым).
Надзя – прэзідэнт школьнага парламента, неаднаразовая пераможца раённай алімпіяды па беларускай мове, прызёр раённай (2 месца) і абласной (3 месца) навукова-практычнай канферэнцыі, капітан школьнай каманды інтэлектуалаў, удзельнік конкурсу “Лідар года 2014”, актывіст валанцёрскага руху.
IMG_1173Сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй і стараннымі адносінамі да вучобы і даручаных абавязкаў дзяўчынка, несумненна, заслужыла давер прыняць удзел у гэтым урачыстым мерапрыемстве.
Падчас уручэння пашпартоў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў падкрэсліў, што з атрыманнем галоўнага дакумента на маладых людзей накладваецца і новая адказнасць – дастойна несці званне грамадзяніна сваёй краіны.
Удзельнікам акцыі былі таксама ўручаны кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, асобныя падарункі падрыхтаваў і абласны камітэт БРСМ. Першы сакратар АК ГА “БРСМ” Аляксандр Коўш павіншаваў юных грамадзян і ўручыў ім вэб-камеры і імянныя сувеніры.
Запрошаныя на мерапрыемства школьнікі змаглі ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з пракурорам, наведалі музей, створаны ў гімназіі, а таксама Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *